Класы з беларускай мовай навучання
Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2022/2023 навучальным годзе адкрыты I клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24) працягваюць працаваць II, IV і VI класы з беларускай мовай навучання, на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” – III, V і VII класы з беларускай мовай навучання.