Тэматычны тыдзень «Родная мова»
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 113 г. Магілева» для выхаванцаў усіх узроставых груп праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, якія былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.