Тыдзень беларускіх традыцый
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва» ужо традыцыйным стала правядзенне тыдня беларускіх традыцый. Педагогі захоўваюць традыцыі культуры беларускага народа і далучают да іх выхаванцаў.
Вось і сёлета распачалі сваю дзейнасць тэматычныя вечары для нашых выхаванцаў і іх бацькоў, каб паслухаць беларускую музыку і песні, паразмаўляць пра гісторыю і культуру нашай краіны.
Кожны дзень нашых дзяцей і дарослых чакалі цікавыя сустрэчы, святы і забавы: «Лялькі-берагіні», «Пагуляем разам у беларускія гульні», «Стравы беларускія», «Беларускія майстры», «Крыніца». Дзеці на роднай мове чыталі вершы пра Радзіму, дзяліліся з дарослымі сваімі ўяўленнямі аб тым, чым славіцца наша краіна ва ўсім свеце.
Вольны час, праведзены разам, дапамог не толькі аб’яднаць дзяцей і бацькоў агульнай дзейнасцю, але і садзейнічаў пашырынню ўяўленняў дзяцей і бацькоў аб беларускіх традыцыях, стварэнню спрыяльных умоў для выяўлення і раскрыцця творчага патэнцыялу дзяцей і іх бацькоў, даў магчымасць дзецям і дарослым для самавыяўлення і самарэалізацыі праз творчую дзейнасць.
Быкава І.У.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва»