Мае прагулкі па вуліцах і завулках
[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news2022/20220425 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.
Вуліцы — нямыя сведкі і захавальнікі нашых гарадоў. Многія з іх названы ў гонар сусветна вядомых людзей. Для таго, каб ведаць пра людзей, імёнамі якіх названы вуліцы Магілёва, неабходна яго жыхарам закрануць мінулае роднага горада, а таксама з павагай і цікавасцю адносіцца да культуры іншых краін.
У рамках праекта «#Мая_зямля_Прыдняпроўе» ў красавіку ў юнацкім аддзеле Магілёўскай бібліятэкі імя У.І.Леніна для навучэнцаў 6 «А» класа гімназіі № 3 быў наладжаны квест-гульня «Мае прагулкі па вуліцах і завулках».
Падчас гульні вучні пазнаёміліся з яркімі біяграфіямі дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, герояў розных войнаў, якія пакінулі след у памяці нашага народа. Школьнікі падарожнічалі з дапамогай маршрутнай карты, прыпыняючыся на розных станцыях квеста. Яны разгадвалі крыжаванкі, галаваломкі, зашыфраваныя задачы. Падчас цяжкасцяў гімназісты звярталіся да літаратуры, якая была прадстаўлена на розных прыпынках квеста-гульні: «Быць карысным людзям, грамадству, краіне», «Стваральнікі навукі», «Калі была вайна» і іншыя.
Шасцікласнікі паказалі свае веды, кемлівасць, агульную эрудыцыю па розных прадметах. Акрамя таго іх літаратурны і краязнаўчы багажы папоўніліся новымі ведамі.
Пасля мерапрымства дзеці былі запісаны ў бібліятэку, яны выбралі кнігі для чытання дамоў, гулялі ў настольныя гульні.
Такім чынам, вуліцы загаварылі...
Юнкар «Гімназічнага весніка»
Ерашэнка Алена, 7 «Б»
{gallery}news2022/20220425{/gallery}