Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
15 красавіка 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» прайшоў семінар-практыкум па тэме «Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў».
Перад удзельнікамі семінара-практыкума выступілі Лісоўская Н. У., метадыст дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва, Кашкова А. М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва».
У навукова-метадычным блоку семінара-практыкума настаўнікі актуалізавалі веды па пытаннях тыпаў кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў і іх функцый. У вучэбна-метадычным блоку былі разгледжаны пытанні аб структуры кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў і метадычных асаблівасцях іх прымянення. Перад удзельнікамі семінара вопытам работы падзяліліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» Ганчарова Т.В., Лепяшко Т.Р., Нікіценка Я. Ю.
У практычным блоку ўдзельнікам мерапрыемтсва былі прадстаўлены ўрокі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры: урок ў 11 класе па тэме «Чужая мова, спосабы яе перадачы. Пунктуацыйныя нормы: знакі прыпынку ў канструкцыях з чужой мовай» (Козырава Л. А.), урок ў 8 класе па тэме «Кандрат Крапіва. Байка «Дыпламаваны Баран» (Цімафеенка Н. Д.).
У рамках семінара прайшоў практыкум настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва» Сакратаровай С. Н.
Усе ўдзельнікі семінара-практыкума адзначылі той факт, што дадзенае мерапремства садзейнічала ўдасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па выкарыстанні кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на вучэбных занятках і пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамена.
Лісоўская Н. У.,
метадыст дзяржаўнай установы па
навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў
адукацыі горада Магілёва