Педагагічная гасцёўня «Роднай мовы пералівы»
На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзiцячы сад № 117 г. Магілёва» 22 лютага 2024 года адбылося чарговае пасяджэнне педагагічнай гасцёўні «Роднай мовы пералівы» для кіраўнікоў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі горада Магілёва па тэме «Мая спадчына — мова родная, мова бацькоў».
Пасяджэнне педагагічнай гасцёўні было падрыхтавана загадчыкам установы дашкольнай адукацыі Стражэвіч І.А., намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Пятрухінай В.А. і педагогамі дзіцячага сада: Волкавай В.М., Сілкінай А.М., Яўсеенка Н.С., Свірыдавай В.Ф., Бурачэўскай С.М., Казловай Л.М.
Метадычнае мерапрыемства было накіравана на абмен вопытам па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, фарміраванні ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу навыкаў зносін на беларускай мове. Пасяджэнне адбылося ў інтэрактыўнай форме: удзельнікі адказвалі на пытанні, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, зрабілі абярэг, пасродкам выкарыстання QR-кодаў выконвалі цікавыя заданні, разгадвалі крыжаванку. Кіраўнікі і намеснікі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі паказалі сваю кемлівасць і веданне беларускай мовы.
Інтэрактыўныя гульні, аб’яднаныя тэмай «Далучаемся да роднай мовы», прапанавала Рамашкевіч І.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 47 г. Магілёва».
Шмат цікавага і загадкавага пра абрады і традыцыі беларускага народа даведаліся ўдзельнікі пасяджэння падчас інфармацыйнага часопіса па тэме «Пра парог», якi прэзентавала Кузьмянкова Г.Л., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 41 г. Магілёва».
Падчас падвядзення вынікаў работы i абмену думкамі метадысты Дзяржаўнай ўстановы адукацыі па навукова-метадычным забяспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Мініч А.А. і Казлова Н.В. адзначылi, што беларуская мова i культура — наша спадчына, якую трэба ведаць, пазнаваць i передаваць падрастаючаму пакаленню.
Ўдзельнікі пасяджэння адзначылі высокі якасны ўзровень мерапрыемства, а таксама неабходнасць павышаць свой ўзровень валодання роднай мовай. Аднагалосна выказалі пажаданне працягнуць работу педагагічнай гасцёўні ў наступным навучальным годзе.
Такiм чынам, пасяджэнне педагагічнай гасцёўні спрыяла стварэнню прасторы для зносін на беларускай мове, выхаванню ў педагогаў павагi да роднай мовы і нацыянальных культурных каштоўнасцей беларускага народа.
Мініч А.А., Казлова Н.В.,
метадысты
Дзяржаўнай ўстановы адукацыі па навукова-метадычным забяспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва