Дзень роднай мовы: павітемся па-беларуску!
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю, другія – непаўторнасцю, трэція – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць такая мова, якая завецца роднай.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва” цэлы тыдзень быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У дзіцячым садку праводзіліся разнастайныя гульні, конкурсы, забавы, віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы. Выхаванцы знаёміліся з беларускай культурай, побытам і абрадамі нашых продкаў. Штодзень праводзіліся мерапрыемствы з удзелам бацькоў выхаванцаў.
21 лютага раніца пачалася з акцыі “Павітаемся па-беларуску!”. Супрацоўнікі, выхаванцы і іх бацькі мелі магчымасць сказаць словы-прывітанні на роднай мове і атрымлівалі ў падарунак прыродны сімвал Беларусі – кветку васілёк з беларускімі словамі на пялестках.
Запрашаем усіх кожны дзень размаўляць, гутарыць па-беларуску, слухаць, як прыгожа гучыць “мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!”.
Быкава І.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва”