Тэматычны тыдзень «Родная мова»

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 113 г. Магілева» для выхаванцаў усіх узроставых груп праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, якія былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.

Дарослыя ў межах тэматычнага тыдня «Родная мова» арганiзавалі для выхаванцаў кнiжныя выставы «У гасцях у казкi», «Кніжкі на роднай мове», заняткі на тэмы «Дзень роднай мовы», «Родная мова — у казках і вершах», «Наша родная мова», разгляд альбомаў, чытанне беларускіх народных казак і г.д.

З выхаванцамі старэйшай групы прайшла забава «Свята роднай мовы». Дзеці і дарослыя гулялi ў рухомыя беларускiя народныя гульнi: «Блін гарыць», «Лянок», «Міхасік» і г.д., слухалi i спявалi беларускiя песнi.

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.

Шамейка І.У.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 113 г. Магілева»

| Печать |